«УкрЭнерга»: Дзякуючы цёпламу надвор'ю ва Украіне пакуль дастаткова электраэнергіі

У кампаніі «УкрЭнерга» заявілі, што цяпер электрастанцыі Украіны выпрацоўваюць дастаткова энергіі для пакрыцця патрэб насельніцтва. Дзякуючы цёпламу надвор'ю раніцай і ўдзень сонечныя электрастанцыі павялічылі вытворчасць электраэнергіі.

03.01.2023 / 20:05

У першай палове дня жыхары краіны могуць карыстацца электрычнасцю безлімітна, кажуць украінскія энергетыкі. Увечары, аднак, будуць уводзіцца абмежаванні на спажыванне, каб выканаць баланс энергасістэмы.

Сітуацыя зменіцца з надыходам халадоў, адзначаюць ва «УкрЭнерга». Украіне давядзецца вярнуцца да практыкі паўсюдных і рэгулярных веерных адключэнняў.

Энергетычны крызіс ва Украіне звязаны з расійскімі ракетнымі абстрэламі крытычнай інфраструктуры. Часткова ці поўнасцю разбураныя некалькі станцый і падстанцый па ўсёй краіне. Пашкоджаныя размеркавальныя сеткі, праз якія ажыццяўляецца дастаўка энергіі спажыўцам.

Nashaniva.com