Ціханоўскую з паплечнікамі будуць судзіць 17 студзеня

Завочны суд над Святланай Ціханоўскай, Вольгай Кавальковай, Сяргеем Дылеўскім, Марыяй Мароз і Паўлам Латушкам пачнецца 17 студзеня а 10-й гадзіне. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце Вярхоўнага Суда.

03.01.2023 / 17:42

Абвінавачаных просяць узяць з сабой пасведчанні асобы і з'явіцца ў Мінскі гарадскі суд па адрасе вул. Дуніна-Марцінкевіча, д. 1, корп. 3.

Святлану Ціханоўскую абвінавачваюць адразу па некалькіх артыкулах КК: у здрадзе дзяржаве, масавых беспарадках, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання, распальванні варожасці, змове з мэтай захапіць уладу, закліках да санкцый.

Паўла Латушку абвінавачваюць у закліках да санкцый, распальванні варожасці, атрыманні хабару, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання.

Чытайце таксама:

СК скончыў расследаванне справы Ціханоўскай, Латушкі, Дылеўскага. Хутка завочны суд

Nashaniva.com