У Мінску двое падлеткаў праваліліся пад лёд

Двое падлеткаў праваліліся пад лёд у Мінску на вуліцы Райніса, 1. Іх дасталі са Сляпянскай воднай сістэмы выратавальнікі разам з работнікамі патрульна-паставой службы РУУС.

31.12.2022 / 17:07

Хлопцы знаходзіліся за дзесяць метраў ад берага. Першага дасталі з палонкі, а другога дасталі з-пад вады без прытомнасці.

Першы пацярпелы атрымаў пераахаладжэнне, а другога, у стане пасля ўтаплення, прывялі ў прытомнасць медыкі брыгады хуткай дапамогі. Абодва хлопца шпіталізаваныя.

Nashaniva.com