Беларус мусіў сыграць з чэмпіёнам свету па шахматах, а той катастрафічна спазніўся на гульню. Чым скончылася партыя?

У Алматы праходзіў чэмпіянат свету па бліцы. У ім удзельнічаў і беларускі гросмайстар Уладзіслаў Кавалёў. У першым туры яго чакала гульня супраць чэмпіёна свету Магнуса Карлсэна. Але здарылася нечаканасць: нарвежац прыехаў на партыю ўсяго за 30 секунд да яе канца. 

30.12.2022 / 22:03

Скрыншот: відэа з канала ChessBase India

Уладзіслаў Кавалёў — адзін з найлепшых беларускіх шахматыстаў. Цяпер ён выступае пад сцягам Міжнароднай шахматнай федэрацыі, бо быў звольнены з нацзборнай (спартовец — адзін з падпісантаў ліста супраць гвалту).

29 снежня на чэмпіянаце ён мусіў сыграць з Карлсэнам. Але той спазніўся: трапіў у затор. На пляцоўку нарвежац уляцеў у спартыўных штанах і красоўках, калі ад 3 хвілін партыі заставалася 30 секунд.

Скрыншот: відэа з канала ChessBase India

Але гэта не перашкодзіла чэмпіёну свету выйграць.

Кавалёў пасля расказваў, што прасіў не запускаць гадзіннік і дачакацца суперніка.

Nashaniva.com