Хамутоўскі: Прашу не лічыць мяне палітзняволеным

Былы брамнік беларускай зборнай Васіль Хамутоўскі, асуджаны на два гады «хатняй хіміі», апублікаваў зварот, у якім абвінаваціў праваабаронцаў у стварэнні лішняга інфашуму за дзень да суда над ім і папрасіў не лічыць яго палітычным зняволеным.

30.12.2022 / 12:13

«Хачу звярнуцца да тых, хто без згоды мяне, маіх родных, за дзень да суда прызналі палітзняволеным. Калі вы лічыце сябе праваабаронцамі, то павінны дапамагаць людзям, а не ствараць інфармацыйны шум за дзень да суда без згоды родных і блізкіх. Прашу не лічыць мяне палітзняволеным», — сказаў у звароце Хамутоўскі.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Хомутовский Василий (@khamu33)

Хамутоўскага асудзілі па артыкуле 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Нагадаем, спартовец быў затрыманы 30 верасня. Спачатку ён атрымаў 13 сутак адміністрацыйнага арышту за перасылку матэрыялаў з тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, а потым, як сцвярджаецца, быў перазатрыманы па крымінальнай справе.

Пасля выбараў Васіль асудзіў гвалт і з’ехаў з краіны. Апошнім часам працаваў ва Украіне разам з Алегам Дулубам. Затрымалі Васіля пасля вяртання ў Беларусь, куды ён прыехаў на лячэнне.

Nashaniva.com