Памёр легенда футбола Пеле

Легендарны бразільскі спартсмен Пеле, які звычайна лічыцца найлепшым футбалістам ХХ стагоддзя, памёр на 83-м годзе жыцця.

29.12.2022 / 22:07

Гульнявая кар'ера Пеле прыпала на 1950—1970-я гады, і амаль увесь гэты час ён гуляў за бразільскі клуб «Сантас». Выступаючы за зборную Бразіліі, Пеле тры разы (у 1958, 1962 і 1970 гадах) стаў чэмпіёнам свету.

Апошнім часам былы футбаліст цяжка хварэў, у 2021 годзе ў яго выявілі рак тоўстай кішкі.

Чытайце таксама:

Стан Пеле рэзка пагоршаў, ён развітаўся з сям'ёй і сябрамі

Nashaniva.com