Памёр кампазітар, які напісаў саўндтрэкі да «Салярыса» і «Сталкера»

Памёр расійскі кампазітар Эдуард Арцем'еў, вядомы тым, што напісаў музыку да больш чым 150 фільмаў і да двух Алімпійскіх гульняў. Многія фільмы, у якіх гучала ягоная музыка — шырокавядомыя і папулярныя. Арцем'еву было 85 гадоў.

29.12.2022 / 20:35

Эдуард Арцем'еў пісаў музыку да мастацкіх, дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў. Сярод іх — фільмы «Салярыс», «Люстэрка», «Сталкер», «Раба кахання», «Няскончаная п'еса для механічнага піяніна», «Некалькі дзён з жыцця І. І. Абломава», «Радня», «Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх» і іншыя.

Некалькі тыдняў таму кампазітара паклалі ў бальніцу з дыягназам каранавірус, які абвастрыў ягоныя хранічныя хваробы сэрца.

Nashaniva.com