Яшчэ 7 чалавек прызналі палітвязнямі

Пра прызнанне яшчэ семярых чалавек палітвязнямі паведамілі праваабаронцы. Іх імёны — Уладзіслаў Вайна, Валянцін Федарэнка, Віктар Вяршына, Аляксандр Зіязетдзінаў, Сяргей Нікіцюк, Анастасія Петрачэнка, Мікалай Куляшоў.

29.12.2022 / 19:18

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Агульная колькасць палітвязняў цяпер — 1455.

Праўда, варта ўлічваць, што ў гэтую статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных прычынах, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. 

Nashaniva.com