«Не дайце памерці з голаду». Былы палітвязень Ілья Міронаў шукае працу

Вядомы гомельскі валанцёр звярнуўся да беларусаў з просьбай аб дапамозе ў працаўладкаванні. «Штодзень» публікуе зварот Ільі.

29.12.2022 / 14:55

«За свае 40 гадоў працаваў шмат кім — ад грузчыка і падсобніка на будоўлі да заснавальніка і кіраўніка прадпрыемства. Доўгі час таксама быў прадпрымальнікам у сферы арганізацыі культурна-масавых мерапрыемстваў, рэкламнай дзейнасці, аптова-рознічнага гандлю. Пасля таго, як я правёў больш за год у турме, я стаў беспрацоўным.

Разгледжу любыя варыянты, бо маю патрэбу ў працы! Па пастанове суда не магу выехаць за мяжу, бо маю на руках падпіску аб нявыездзе, штраф у 200 базавых, пастанову аб прымусовым лячэнні паводле арт. 107 КК РБ.

Такім чынам, уся надзея толькі на вас, сумленныя беларусы, дапамажыце знайсці працу і не памерці проста з голаду на вуліцы. Цяпер буду рады любой працы! Кантакты для сувязі: +375447242661 МТС, тэлеграм, вайбер, email: gomel-rockclub@tut.by».

Nashaniva.com