Самы экалагічны фермер Беларусі гаспадарыць пад Клічавам

У конкурсе «Экалагічна дружалюбны фермер Беларусі» перамог Віктар Арцем’еў, уладальнік гаспадаркі ў вёсцы Канстантоў Клічаўскага раёна — перадае магілёўская рэдакцыя канала «Беларусь 4».

28.12.2022 / 22:19

У конкурсе на самага экалагічнага фермера бяруць удзел гаспадаркі, якія ўкараняюць практыкі, што зніжаюць нагрузку на навакольнае асяроддзе.

Віктар Арцем’еў у сваёй гаспадарцы не ўжывае хімікатаў для вырошчвання гародніны, а ўсе ўгнаенні ўносіць з дапамогай біягумусу — прадукту жыццядзейнасці каліфарнійскіх чарвякоў.

На палях фермерскай гаспадаркі вырошчваецца часнок, бульба, агуркі і іншыя культуры, таксама Арцем'еў вядомы як пастаўшчык якаснай ранняй агародніны.

Nashaniva.com