З шасці беларускіх прэтэндэнтак на палёт у космас ніводную не забракавалі па здароўі 

28 снежня ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў адбылося пасяджэнне галоўнай медыцынскай камісіі, паведаміла карпарацыя «Раскосмас» у сваім тэлеграм-канале. На пасяджэнні абмяркоўваліся вынікі медыцынскага абследавання шасці беларускіх кандыдатак на палёт у космас.

28.12.2022 / 17:29

Камісія выдала станоўчыя рэкамендацыі: усе дзяўчаты прыдатныя па стане здароўя, каб далей рыхтавацца да палёту на расійскім караблі «Саюз МС».

У пачатку 2023 года Лукашэнка павінен вызначыцца з асноўнай кандыдаткай для падрыхтоўкі да касмічнага палёту і яе дублёркай.

Сам палёт папярэдне запланаваны на наступную восень.

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя імёны прэтэндэнтак ад Беларусі на палёт у космас

Першым касманаўтам ад незалежнай Беларусі будзе дзяўчына

Nashaniva.com