Нацбанк выпусціць манету «Белая сініца»

Нядаўна марку з аналагічнай назвай знялі з конкурсу «Белпошты».

28.12.2022 / 16:01

Нацыянальны банк Беларусі 29 снежня выпусціць у абарачэнне дзевяць відаў памятных манет. Сярод іх ёсць і «Белая сініца» з серыі «Птушка года». Мяркуецца, што выйдзе ў абарачэнне сярэбраная манета наміналам 10 рублёў накладам 750 штук і медна-нікелевы рубель накладам 1500 штук.

Цікава, што нядаўна марку «Белая сініца» з праекта «Птушка года» знялі з конкурсу «Белпошты». Праект на працягу некалькіх гадоў рэалізоўваўся з удзелам ліквідаванай грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).

Тым, што марка набірае вялікую колькасць галасоў, абурыліся ў сваіх тэлеграм-каналах прапагандысты. У выніку марку знялі з конкурсу «Белпошты».

Nashaniva.com