Гурт «НагУаль» выпусціў песню ў памяць пра Аляксея Стрэльнікава
Мінскі псіха-фолк-гурт «НагУаль» выпусціў песню «Лёшкава святло», прысвечаную культурнаму дзеячу Аляксею Стрэльнікаву, які нядаўна трагічна загінуў.
27.12.2022 / 22:19
«Лёша, дарагі сябар, гэтая музыка для цябе. Яна нарадзілася тады, калі цябе не стала на гэтай зямлі. Твае прамяні будуць нам свяціць, твая пяшчота і бясконцая непасрэднасць будуць дапамагаць нам і натхняць. Шкада, што так здараецца. Лёшу Стрэльнікаву ад «НагУаль». Песня «Лёшкава святло», — напісаў саліст калектыву Леанід Паўлёнак пад відэа на сваім YouTube-канале.
Тэатральны крытык, журналіст і рэжысёр Аляксей Стрэльнікаў трагічна загінуў 17 снежня. Яму было 39 гадоў.