Лукашэнкаўцы апалчыліся на коміка Скарахода, яму пагражаюць экстрадыцыяй

Пра тое, што вядомым стэндап-комікам Андрэем Скараходам зацікавіліся лукашэнкаўскія сілавікі, паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

27.12.2022 / 19:16

Скараходу робяцца закіды, што ён нібыта пакінуў абразлівы каментар пра «жанчыну-патрыётку, якая прыйшла падтрымаць сілавікоў у цяжкія часы».

ГУБАЗіК намякае 34-гадоваму ўраджэнцу Старых Дарог, які цяпер жыве і працуе ў Расіі, на экстрадыцыю ў Беларусь.

Nashaniva.com