Палітзняволеную Юлію Лаптановіч перавялі ў калонію

У снежні палітзняволеную жыхарку Пружанскага раёна Юлію Лаптановіч перавялі ў гомельскую жаночую калонію № 4, паведамляе «Вясна». Год таму Юлію і яе мужа Ігара асудзілі па «справе карагодаў». Ігара адправілі ў калонію, а жанчыне прысудзілі «хатнюю хімію». Але праз некалькі месяцаў Юлію затрымалі па новай крымінальнай справе.

27.12.2022 / 17:18

Гродзенскі абласны суд 18 ліпеня асудзіў Юлію Лаптановіч па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса да пяці гадоў калоніі. У кастрычніку Вярхоўны суд скараціў ёй тэрмін на тры месяцы — да чатырох гадоў і дзевяці месяцаў зняволення, а таксама скарацілі суму штрафу амаль на тысячу рублёў.

На волі Лаптановічаў чакаюць трое дзяцей.

Nashaniva.com