У Магілёве абралі труса — талісман 2023 года. Ён жыве на мясакамбінаце

Абранага ў якасці талісмана труса завуць Лучык, і за яго прагаласавала каля сотні магілёўцаў.

27.12.2022 / 00:02

Фота ілюстрацыйнае

Талісман надыходзячага года будзе жыць на тэрыторыі Магілёўскага мясакамбіната і стане актыўным удзельнікам усіх навагодніх мерапрыемстваў.

Першае з іх адбылося на тэрыторыі мясакамбіната 26 снежня, і Лучык мусіў стаць на ім галоўным героем.

Nashaniva.com