Сяргею Чыгрыну дадалі яшчэ 15 сутак

23 снежня меў вызваліцца пасля адміністрацыйнага арышту слонімскі журналіст, пісьменнік, краязнаўца Сяргей Чыгрын. Аднак не выйшаў. Чыгрына пакінулі ў ізалятары на выхадныя і ў панядзелак, 26 снежня, правялі чарговы суд. Вердыкт — 15 сутак зверху, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

26.12.2022 / 19:23

Сяргея Чыгрына затрымалі 16 снежня, следам суд Слонімскага раёна прызначыў яму 7 сутак адміністрацыйнага арышту — інкрымінавалі перапосты з «экстрэмісцкіх рэсурсаў», хоць насамрэч калегі звязваюць яго арышт з ранейшай працай у недзяржаўных медыя.

Сяргей Чыгрын да апошняга працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага драматычнага тэатра. Аднак пасля арышту свайго дасведчанага супрацоўніка кіраўніцтва ўстановы, не асабліва ўнікаючы ў дэталі, 19 снежня у аднаасобным парадку прыняло рашэнне звольніць.

Nashaniva.com