У віцебскім касцёле намалявалі Дыега Марадону, якому мые ногі Папа

У новым віцебскім касцёле Ігнацыя Лаёлы, адкрытым на скрыжаванні вуліц Іваноўскага і Баграмяна, на фрэсках можна ўбачыць выступленне рок-зоркі, журналістаў, чалавека з выратавальным кругам. А таксама футбаліста Дыега Марадону, якому абмывае ногі Папа, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».

25.12.2022 / 20:46

«Тут спроба таго, каб гэтае свецкае мастацтва паставіць на служэнне духоўным каштоўнасцям. Падсцёбнуць, даць зразумець. Выклікаць, можа, пэўнае абурэнне. Даць зразумець, што Хрыстос застаецца жывым», — распавёў Алег Буткевіч, старшыня канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.

Nashaniva.com