«Як заўсёды, спакойны, поўны годнасці. Захапляюся ім». Наталля Дуліна пра Алеся Бяляцкага

Палітзняволеная былая выкладчыца МДЛУ Наталля Дуліна даведалася з ліста салідарнасці адной з беларусак пра нобелеўскую лекцыю, якую прачытала ў Осла жонка зняволенага лукашэнкаўскім рэжымам лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. І змагла даслаць адказ.

25.12.2022 / 19:56

«…Выдатная навіна пра лекцыю ў Осла! Я бачыла яго [Алеся Бяляцкага] тут некалькі разоў. Як заўсёды, спакойны, поўны годнасці. Захапляюся ім», — напісала Наталля Дуліна.

Nashaniva.com