Беларускі Гаюн: У Мачулішчах загарэўся расійскі самалёт МіГ

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» паведаміла, што сёння, 25 снежня, на аэрадроме ў Мачулішчах адбылося загаранне рухавіка аднаго з МіГ-31К Вайскова-касмічных сілаў Расіі, якія могуць несці гіпергукавыя аэрабалістычныя ракеты «Кінжал».

25.12.2022 / 18:13

Фота ілюстрацыйнае

Тры самалёты МіГ-31К ВКС РФ прыляцелі ў Мачулішчы 13 снежня. Яны ўжо здзейснілі як мінімум чатыры вылеты (16, 17, 21 і 25 снежня).

Па звестках крыніц «Беларускага Гаюна», 25 снежня на адным з бартоў загарэўся рухавік. Атрыманыя пашкоджанні не дазваляюць яму ў найбліжэйшы час здзяйсняць палёты. Што стала прычынай здарэння, пакуль невядома. 

Nashaniva.com