Былы расійскі дэпутат-адзінарос падпаліў ваенкамат у Саратаўскай вобласці

Пажар у будынку ваенкамата ў Саратаўскім сяле Іванцееўка адбыўся ў ноч на 23 снежня.

25.12.2022 / 12:39

Фота: Baza

Падпаліць спрабавалі кабінет дзяжурнага — там знайшлі пластыкавую бутэльку з выбуховай сумессю. Пажар змаглі патушыць да таго, як ён распаўсюдзіўся на іншыя памяшканні, але кабінет моцна пацярпеў ад агню. 

На наступны дзень затрымалі падазраванага — 41-гадовага Данілу Акімава, паведаміў рэсурс Baza. Акімаў прызнаў, што падпаліў ваенкамат.

У 2011 годзе мужчына быў індывідуальным прадпрымальнікам і дэпутатам Рады Знаменскай муніцыпальнай арганізацыі ад «Адзінай Расіі». 

Nashaniva.com