Памёр Максі Джаз, саліст брытанскага гурта Faithless

Саліст брытанскага электроннага гурта Faithless Maxi Jazz (сапраўднае імя — Максвел Фрэйзер) памёр у ноч на суботу ў сваім доме на поўдні Лондана.

24.12.2022 / 21:51

 «З цяжкім сэрцам мы паведамляем, што Максі мірна памёр у сне мінулай ноччу. Пасылаем любоў усім вам, хто падзяляў наша музычнае падарожжа. Беражыце адно аднаго», — напісала ў Twitter былая ўдзельніца гурта Sister Bliss.

 

Maxi Jazz 1957 - 2022. We are heartbroken to share that Maxi died peacefully in his sleep last night. Sending love to all of you who shared our musical journey. Look after each other y’hear. pic.twitter.com/4R88rg8Aza

— sister bliss (@thesisterbliss) December 24, 2022

У 1990-я Faithless набылі папулярнасць такімі хітамі, як «God Is A DJ», «We Come 1» і «Insomnia», якія дасягнулі вяршыняў хіт-парадаў у Вялікабрытаніі і ва ўсім свеце.

Nashaniva.com