Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня

Лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская звярнулася з віншаваннем да тых беларусаў, яікя заўтра святкуюць Раство.

24.12.2022 / 18:33

«Шчыра віншую вас са святам, дарагія беларусы! Сёння той вечар, калі сем’і збіраюцца за адным сталом, каб адсвяткаваць Раство. У такі вечар мы зноў, як у дзяцінстве, верым у цуды.

Мы верым, што Чырвоны касцёл зноў вернуць вернікам — назаўжды. Мы верым, што Зміцер Дашкевіч, Ігар і Дар’я Лосік, тысячы іншых добрых людзей вернуцца дадому, каб сустракаць святы толькі са сваёй сям’ёй — а не за кратамі. Мы верым, што беларусы, нарэшце, стануць гаспадарамі на сваёй зямлі — і што мы абаронім мір і незалежнасць і забудземся пра крызіс і небяспеку.

У святочныя дні нам усім хочацца верыць у цуды. Я лічу, што гэта вельмі добра — бо калі ў нас ёсць мары, мы можам ісці да іх і ўвасабляць іх разам.

З Нараджэннем Хрыстовым!» 

Nashaniva.com