Палітвязень Даніла Ганчароў выйшаў на волю

Даніла Ганчароў — мастак па святле, быў звольнены з Новага драматычнага тэатра за забастоўку. Тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калоніі і сёння выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну, піша «Вясна».

24.12.2022 / 18:20

Міліцыянты прыйшлі ў кватэру Данілы з вобшукам 15 сакавіка 2021 года і затрымалі за «адзіночнае пікетаванне» з БЧБ-сцягам.

Пасля 15-сутачнага арышту яго перазатрымалі па крымінальнай справе.

Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў групавых дзеннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) і ў саўдзеле ў такім злачынстве (ч. 6 арт. 16, ч. 1 арт. 342 КК).

Ганчарова асудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Nashaniva.com