Расіяне зноў абстралялі цэнтр Херсона. Шматлікія разбурэнні. Восем чалавек загінулі

«Расіяне здзейснілі чарговы тэрор — абстралялі цэнтр горада!» — паведаміў прадстаўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Цімашэнка.

24.12.2022 / 12:50

Загінулі людзі, разбураныя будынкі. Выхадны дзень, на вуліцы было шмат людзей.

Паведамляецца, што восем чалавек загінулі, 58 параненыя, 18 чалавек у цяжкім стане.

Nashaniva.com