Украінец выкраў у расійскіх наркагандляроў $25 тысяч і аддаў іх на дабрачыннасць

Кіберспецыяліст родам з Украіны Алекс Холдэн у даркнэце атрымаў доступ да акаўнтаў адмінаў і біткойн-кашалька крамы наркотыкаў Solaris.

24.12.2022 / 11:56

AP Photo/Kin Cheung

Менавіта яго выкарыстоўвалі пакупнікі і дылеры для ўнясення і зняцця сродкаў, ажыццяўляючы абмен крыптавалюты.

Таксама Холдэн з іншымі кіберспецыялістамі ўзламалі інтэрнэт-інфраструктуру наркамаркета і атрымалі доступ да даных пакупнікоў і пунктаў дастаўкі наркотыкаў.

У выніку хакеры атрымалі 1,6 біткойна коштам $25 тыс. і пераслалі яго ў кіеўскі фонд «Жыццялюб». Там пацвердзілі, што атрымалі ахвяраванне. Усе сродкі пайшлі на падтрымку пажылых людзей.

Nashaniva.com