Міністэрства абароны: Колькасць выкліканых на вайсковыя зборы ў наступным годзе не зменіцца

У наступным годзе на вайсковыя зборы плануецца выклікаць 9 тысяч чалавек — столькі ж, колькі ў 2022 годзе. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генштаба Аляксандр Шальпук у эфіры «Радыё-Мінск».

23.12.2022 / 23:29

Па словах Шальпука, сёлета ўсе зборы ўжо завяршыліся.

«Яна [лічба] засталася — што сёлета 9 тысяч, што ў наступным годзе 9 тысяч. Гэта значыць, яна на сённяшні дзень статычная лічба», — заявіў Шальпук.

Шальпук таксама назваў фэйкам інфармацыю аб масавай выдачы мабілізацыйных прадпісанняў. Паводле яго слоў, такія прадпісанні выдаюцца толькі некаторым ваеннаабавязаным, а ўражанне пра масавы характар узнікла з-за таго, што на зверку уліковых даных выклікаецца вялікая колькасць людзей.

Nashaniva.com