За суткі ў Мінску паставілі рэкорд па траўмах з-за галалёду

За мінулыя суткі ў Мінску 129 чалавек пацярпелі ад галалёдных траўмаў. Гэта рэкорд з пачатку сезона, заявіла намесніца старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Таццяна Саламонава, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

23.12.2022 / 21:52

Саламонава дадала, што выпадкі падзення і траўміравання людзей зафіксаваныя ля ўваходаў на шэраг станцый метрапалітэна, на прыпыначных пунктах грамадскага транспарту.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун даручыў адказным службам узмацніць працу па прадухіленні зімовай слізкасці, асабліва ў ранішні і вячэрні час пік, калі гараджане масава дабіраюцца на працу і вяртаюцца дадому. 

Nashaniva.com