Ягору Лебядку далі за інтэрв’ю 5 гадоў калоніі

У Мінскім абласным судзе сёння вынеслі прысуд палітзняволенаму Ягору Лебядку паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Алена Міснік прызначыла вядомаму вайсковаму эксперту 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, піша «Вясна».

23.12.2022 / 18:45

Згодна з матэрыяламі справы, Лебядок у красавіку і маі 2022 года «ў мэтах забеспячэння дзейнасці публічнага дэструктыўнага канала, інфармацыйную прадукцыю якога суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, даў інтэрв'ю прадстаўніку названага канала на тэму правядзення ўзброенымі сіламі РФ спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны і ролі ў ёй Беларусі».

Nashaniva.com