Twitter пачаў паказваць колькасць праглядаў

Сацсетка пачала паказваць усім, колькі праглядаў атрымліваюць іх твіты.

23.12.2022 / 18:07

«Рэплаі і лайкі не расказваюць гісторыю цалкам. Мы спрашчаем працэс вызначэння колькасці людзей, якія бачылі вашы твіты, і дадаём лічбу праглядаў, што адлюстроўваецца побач з лайкамі», — гаворыцца ў паведамленні.

Прагляд залічваецца нават тады, калі вы самі праглядаеце ўласны твіт. Колькасць не залежыць ад таго, прачытаў ваш твіт падпісаны на вас чалавек ці не.

Nashaniva.com