Мінінфарм разблакаваў сайт газеты «Белорусы и рынок»

ЗАТ «Медыярынак», якое раней было выдаўцом газеты «Белорусы и рынок», атрымала загад Міністэрства інфармацыі аб аднаўленні доступу да сайта belmarket.by.

23.12.2022 / 18:04

Робіцца такі крок, як заяўляецца, «у сувязі з устанаўленнем факта адсутнасці парушэння заканадаўчых актаў, якое паслужыла падставай для прыняцця рашэння аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу, а таксама іншых парушэнняў заканадаўчых актаў у межах сваёй кампетэнцыі».

Загад падпісаны міністрам інфармацыі Уладзімірам Пярцовым 22 снежня 2022 года.

У ЗАТ «Медыярынак» звязваюць гэта рашэнне з самастойным блакаваннем рэдакцыяй значнай часткі кантэнту сайта.

Рэдакцыя абяцае, што з моманту аднаўлення доступу ў Беларусі сайт газеты «Белорусы и рынок» (belmarket.by) пачне абнаўляцца ў звычайным рэжыме.

Раней паведамлялася, што з новага года прыпыняе выхад папяровая версія газеты «Белорусы и рынок», яна не ўключаная і ў падпісны каталог на наступны год. Прытым зроблена гэта было па патрабаванні таго ж Міністэрства інфармацыі.

Чытайце таксама:

«Беларусы і рынак» спынілі выхад па патрабаванні Мінінфармацыі

Абсалютная стэрыльнасць: у падпісным каталогу «Белпошты» не засталося незалежных СМІ

Nashaniva.com