Бацька семярых дзяцей Максім Лацунцэвіч выйшаў на волю

Сёння на волю выйшаў палітвязень Максім Лацунцэвіч, якому 25 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе прысудзілі 1 год і 10 месяцаў калоніі па «справе Зельцэра», паведамляе «Вясна».

22.12.2022 / 22:31

Бацьку сямі дзяцей прызналі вінаватым паводле арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы), а таксама паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 беларускіх рублёў).

Максім быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах «справы Зельцэра». Такім чынам, пасля пераліку пакарання з улікам тых дзён, што ён ужо правёў у зняволенні, яму заставалася быць за кратамі крыху менш за месяц. Сёння яго вызвалілі.

Nashaniva.com