У якіх школах будуць праводзіць эксперымент па дзіцячым харчаванні?

Міністэрства адукацыі раскрыла падрабязнасці рэалізацыі пілотнага праекта па арганізацыі харчавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. У прыватнасці, ведамства расказала, якія менавіта 15 гарадскіх школ і гімназій і 6 школ у сельскіх населеных пунктах далучацца да эксперыменту.

22.12.2022 / 20:04

Эксперымент праводзіцца з 19 снежня гэтага года па 30 красавіка 2023-га. Для яго абраныя па тры ўстановы адукацыі ў кожным рэгіёне:

У ходзе эксперыменту ўлады хочуць вывучыць смакавыя перавагі дзяцей з дапамогай анкетавання бацькоў і навучэнцаў і ўдасканаліць арганізацыю харчавання. Напрыклад, мяркуецца перасунуць час першага прыёму ежы на больш позні, а колькасць паходаў у сталовую будзе залежаць ад агульнага часу знаходжання ў школе ў той ці іншы дзень.

Таксама будуць апрабаваныя новыя тэхналогіі прыгатавання ежы, распрацаванае прыкладнае двухтыднёвае меню.

Nashaniva.com