Сям'я палітвязня Дзмітрыя Сасноўскага просіць дапамогі

«Падчас следстваў і судовых пасяджэнняў давялося пазычаць вялікія сумы грошай і браць крэдыт на аплату паслуг адваката, бо такія сродкі былі непасільныя для сям'і. Сям'і Дзмітрыя вельмі патрэбная падтрымка для аднаўлення сродкаў пасля ўсіх судовых пасяджэнняў і выплаты штрафаў», — тлумачаць сітуацыю праваабаронцы.

22.12.2022 / 19:45

Дзмітрый Сасноўскі — фігурант «справы АГСБ», адзіны з усіх, хто не прызнаў віну. Яму і іншым фігурантам інкрымінаваліся тры эпізоды — спроба падрыву вузла сувязі Ваенна-марскога флоту Расіі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах.

Падчас дачы паказанняў Сасноўскі распавёў пра катаванні пасля затрымання.

Пазней яму прысудзілі 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых.

Падтрымаць фінансава сям'ю хлопца можна па спасылцы.

Nashaniva.com