Пуцін заявіў, што Patriot — старая сістэма, і расіяне будуць «лузаць» яе ва Украіне

Падчас сустрэчы з журналістамі са свайго пула расійскі прэзідэнт грэбліва і самаўпэўнена выказаўся пра знакаміты амерыканскі ЗРК. 

22.12.2022 / 19:31

«Patriot — дастаткова старая сістэма, яна не працуе так, як наша, скажам, С-300… Будзем гэта мець на ўвазе. Гэта проста зацягванне канфлікту <….> Хочуць Patriot паставіць. Хай ставяць — мы палузаем і Patriot», — заявіў прэзідэнт Расіі на сустрэчы з журналістамі свайго пула.

Пуцін прызнаў, што Расія таксама траціць снарады. Але розніца ў тым, па сцвярджэнні Пуціна, што ўкраінскі ВПК вычэрпваецца, а расійская база нібыта расце.

Летам расійскі кіраўнік сцвярджаў, што Расія «лузгае як арэхі» амерыканскія ўзбраенні, якія пастаўляе ЗША. Але пацвярджэнняў таго, што расіянам удалося знішчыць хоць бы адну ўстаноўку HIMARS, так і не было.

Nashaniva.com