Грэцыя закрыла паветраную прастору для беларускіх самалётаў

Грэцыя закрыла сваю паветраную прастору для беларускіх самалётаў і забараніла сваім авіякампаніям палёты над тэрыторыяй Беларусі. Пра гэта паведамляе грэцкае інфармагенцтва Pentapostagma са спасылкай на дырэктыву ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі Грэцыі.

21.12.2022 / 22:04

У дакуменце сказана, што самалётам беларускіх авіяперавозчыкаў забараняецца пасадка і ўзлёт на тэрыторыі Грэцыі і пралёт над ёю. Для гуманітарных і санітарных бартоў, а таксама аварыйных выпадкаў зроблена выключэнне.

Таксама грэцкім авіяперавозчыкам пры любых рэйсах забараняецца выконваць палёты праз паветраную прастору Беларусі, за выключэннем надзвычайных сітуацый, калі гэта патрабуецца ў мэтах бяспекі.

Адзначаецца, што рашэнне звязана з сітуацыяй вакол Украіны. Паведамляецца, што дзеянне дырэктывы, якая ўведзена з 21 снежня, працягнецца па 21 сакавіка 2023 года.

Nashaniva.com