Марыя Калеснікава застаецца ў санчастцы гомельскай калоніі

Пра тое, што Калеснікава працягвае аднаўляцца пасля небяспечнай хваробы ў санчастцы гомельскай калоніі, паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

21.12.2022 / 17:29

Па словах адміністрацыі калоніі, Маша адчувае сябе нядрэнна. У яе нармальны апетыт, сваякам дазволілі перадаць ёй ежу, якая падыходзіць для найхутчэйшага аднаўлення. Праўда, на мінулым тыдні адваката да яе не пусцілі.

29 лістапада стала вядома, што Марыя Калеснікава апынулася ў рэанімацыі — яе экстранна прааперыравалі з-за прабадной язвы. 5 лістапада бацьку Калеснікавай атрымалася ненадоўга ўбачыць дачку, калі яе перавялі ў медчастку калоніі.

Nashaniva.com