У Мінску развіталіся з Аляксеем Стрэльнікавым
Цырымонія развітання з Аляксеем Стрэльнікавым прайшла ў храме Свята-Елісавецінскага манастыра. Аляксей будзе пахаваны на Лясных могілках у Мінску, піша Reform.by.
21.12.2022 / 12:54
Тэатральны крытык, рэжысёр, педагог, акцёр, арт-менеджар Аляксей Стрэльнікаў трагічна загінуў у выніку няшчаснага выпадку на выхадных. Яму было 39 гадоў.