Расійскі суд пастанавіў экстрадзіраваць у Беларусь жыхара Оршы Андрэя Рускіх

Усе хадайніцтвы абароны аб прыпыненні вытворчасці ў сувязі з наяўнасцю часовых мер КПЧ ААН, а таксама аб звароце ў Канстытуцыйны Суд з мэтай праверкі артыкулаў 253 і 463 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, суд адхіліў.

20.12.2022 / 16:26

Паведамляецца, што суд згадаў, што яшчэ разглядаецца заява Андрэя аб прадастаўленні часовага прытулку, і яго не могуць экстрадыраваць да завяршэння працэдуры. Як піша праваабаронца Раман Кісялёў, досвед паказвае, што на гэта нярэдка выканаўчыя ўлады «забіваюць».

Цяпер праваабаронцы рыхтуюць касацыю і будуць звяртацца ў Канстытуцыйны Суд.

Нагадаем, беларуса Андрэя Рускіх абвясцілі ў вышук за каментары пра вайскоўцаў і пра Лукашэнку ў студзені гэтага года, якія кваліфікавалі як «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК) і «абраза Лукашэнкі» (арт. 368 КК).

Nashaniva.com