Цела Алега Гулака крэміруюць, а прах пахаваюць на радзіме

Стала вядома, як пройдзе пахаванне днямі раптоўна памерлага старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака. Апошнім часам праваабаронца жыў у Вільні, там ён і пайшоў з жыцця.

19.12.2022 / 21:55

Алег Гулак

Як паведамілі тэлеграм-каналу «Позірк» калегі Алега Гулака, ягонае цела крэміруюць, а прах пахаваюць на малой радзіме — у пасёлку Жылічы Кіраўскага раёна.

Развітанне адбудзецца заўтра ў Вільні, з 14:00 да 17:30 у малой капліцы Касцёла Святых Янаў (Šv. Jono g. 12).

Nashaniva.com