У Слоніме затрымалі журналіста і краязнаўца Сяргея Чыгрына

У пятніцу, 16 снежня, у Слоніме быў затрыманы вядомы журналіст, краязнавец, літаратуразнавец і пісьменнік Сяргей Чыгрын. Яго звінавацілі ў рэпосце «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і ў той жа дзень засудзілі на 7 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе БАЖ.

19.12.2022 / 19:53

Калегі звязваюць затрыманне Сяргея з яго ранейшай працай у недзяржаўных медыя. 

Акрамя іншага, Сяргей Чыгрын — аўтар шматлікіх твораў і пераможца літаратурных конкурсаў, працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага драматычнага тэатра.

У панядзелак стала вядома, што кіраўніцтва тэатра ўжо прыняло рашэнне звольніць Чыгрына.

Nashaniva.com