Раптоўную праверку боегатоўнасці Узброеных сіл Беларусі скончылі

У Беларусі завяршылася раптоўная праверка боегатоўнасці Узброеных сіл, паведаміла Міністэрства абароны. У паведамленні ўдакладняецца, што мерапрыемствы праводзіліся пад кіраўніцтвам дзяржсакратара Рады бяспекі па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі.

19.12.2022 / 17:05

Праверка і мабілізацыя гатоўнасці арміі была абвешчаная 13 снежня: войскі накіравалі ў пэўныя раёны для аховы і абароны, устаноўкі інжынернага абсталявання. Таксама стаяла задача навесці маставыя пераправы праз Нёман і Бярэзіну.

Для перамяшчэння вайсковай тэхнікі да месцаў прызначэння на час перакрываліся асобныя ўчасткі дарог.

За тыдзень да гэтага Мінабароны абвяшчала пра пачатак планавых заняткаў па баявой гатоўнасці для навучання новага папаўнення прызыўнікоў.

Nashaniva.com