У Мінскім заапарку нарадзілася зубраня

Навіной пра нараджэнне зубраняці падзялілася адміністрацыя сталічнага заапарка на сваёй старонцы ў інстаграме.

19.12.2022 / 16:46

«У канцы года наша пара зуброў вырашыла прынесці заапарку сапраўдны пераднавагодні падаруначак у выглядзе цудоўнага малога. З'яўленне дзіцянят, тым больш такіх значных — сапраўдная радасць для ўсіх заапаркаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com