Паглядзіце, як «мадэрнізавалі» каларытную сядзібу Стругачоў на Ашмяншчыне ФОТАФАКТ

Драўляная сядзіба, пабудаваная на мяжы XIX і XX стагоддзяў, знаходзіцца ў вёсцы Будзёнаўка на Ашмяншчыне. Да 1949 года вёска называлася Святы Дух, піша «Рэгіянальная газета».

19.12.2022 / 13:30

На фота Марыі Бартош — сядзіба ў 2021 годзе

На фота з суполкі poshyk.info — сядзіба сёння

У XIX стагоддзі Лейба Стругач валодаў вінаробна-дражджавым заводам, быў акцыянерам Лідскага піваварнага завода, рыжскага акцыянернага таварыства «Дрожджы». Лейба жыў у сваёй сядзібе да апошніх дзён, пахаваны ён на могілках у Ашмянах. Пасля яго смерці ў 1906 годзе справу бацькі працягнулі сыны Абрам і Давід. Перад Першай сусветнай «Таварыства Л. Стругача» ўваходзіла ў трыццатку самых паспяховых на Беларусі.

Сядзіба ўяўляла сабой двухпавярховы атынкаваны драўляны дом у стылі мадэрн з балконамі і адкрытай верандай. Дом дапаўнялі ўнутраны двор, басейн, сад, кветнікі, гаспадарчыя пабудовы, брама з калонамі, каменны мур. Былі тут стайня, свіран, дом для рабочых, лямус.

Абрам і Давід загінулі ў Другую сусветную. За савецкім часам у іх сядзібе жылі людзі. Апошнімі жыхарамі былі сем'і настаўнікаў, бо сядзіба належала мясцоваму аддзелу адукацыі.

Цяпер у сядзібы новы гаспадар. 

«Тут жыла сястра маёй бабулі». Фантастычная гісторыя пакупкі стагадовай сядзібы пад Ашмянамі

Nashaniva.com