Энергетычны пуск другога энергаблока БелАЭС запланаваны ў першым квартале 2023 года

Энергетычны пуск другога энергаблока БелАЭС запланаваны ў першым квартале 2023 года. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, піша Міністэрства энергетыкі.

19.12.2022 / 09:43

Гатоўнасць другога блока — 97%. У рамках этапных праграм на ім працягваюцца планавыя тэхналагічныя работы. «Энергетычны пуск блока, падключэнне яго да энергасістэмы плануецца ў першым квартале 2023 года», — праінфармаваў міністр.

Энергетычны пуск — адзін з этапаў праграмы па ўводзе блока ў строй. За ім будзе этап доследна-прамысловай эксплуатацыі, і толькі пасля гэтага — увод у прамысловую экслуатацыю.

Першы энергаблок БелАЭС цяпер працуе на намінальнай магутнасці. З моманту яго ўключэння ў сетку (3 лістапада 2020 года) выпрацавана 10,4 млрд кВт гадзін электраэнергіі.

Nashaniva.com