У Мінску падчас руху загарэўся аўтамабіль ВІДЭА

Здарэнне адбылося каля 22:30 паблізу АЗС на праспекце Жукава: там падчас руху самазагарэўся аўтамабіль «Фальксваген», паведамляе ДАІ.

19.12.2022 / 08:30

На месца здарэння выязджалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Мінска, МНС, а таксама брыгада хуткай медыцынскай дапамогі.

Кіроўца аўтамабіля з траўмамі дастаўлены ў бальніцу. Абставіны і прычыны інцыдэнту высвятляюцца.

Nashaniva.com