За месяц вулічныя зімовыя траўмы атрымалі больш за 1500 дзяцей

Больш за 1500 дзяцей звярнуліся ў Беларусі па дапамогу да медыкаў менш чым за месяц. Прычына — траўмы ад холаду і галалёду, паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1». Найбольшая небяспека цяпер ад неабсталяваных горак.

18.12.2022 / 23:17

«З канца лістапада па цяперашні час ва ўстановы аховы здароўя з рознымі халадовымі і галалёднымі траўмамі ўжо звярнуліся больш за 1,5 тысячы дзяцей.

Напрыклад, катанне на цюбінгах і санках для 5-гадовага хлопчыка ва Уздзенскім раёне скончылася закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і страсеннем галаўнога мозгу.

У выніку сутыкнення з дрэвам пры спуску з горкі на цюбінгу трапіў у рэанімацыю шасцікласнік з Баранавіч», — паведаміла Вікторыя Фіневіч, начальнік аддзела Генеральнай пракуратуры.

Nashaniva.com