З Расіі ў Беларусь прыбыў яшчэ адзін вайсковы эшалон з «Ураламі»

Аб прыбыцці ў Беларусь чарговага расійскага эшалона з новымі грузавікамі «Урал» на вагонах-платформах паведаміў тэлеграм-канал супольнасці беларускіх чыгуначнікаў.

18.12.2022 / 18:25

Скрыншот з відэа супольнасці беларускіх чыгуначнікаў

Паводле звестак канала, эшалон быў адпраўлены з расійскай станцыі Місяш у Чалябінскай вобласці на беларускую станцыю Асіповічы-I.

З Расіі эшалон з пагружанай на вагоны-платформы колавай тэхнікай (50 аўтамабіляў «Урал») адправіўся 11 снежня і прыбыў на станцыю прызначэння 16 снежня каля гадзіны ночы. Паводле інфармацыі канала, падрыхтоўка да выгрузкі вайсковай тэхнікі пачалася 16 снежня ў 04:30.

Перад гэтым 11 снежня на станцыю Палонка ў Баранавіцкім раёне з той жа станцыі Місяш прыбыў вайсковы эшалон з мінімум 30 адзінкамі новых грузавікоў «Урал».

Чытайце таксама:

У Беларусь прыбылі яшчэ два расійскія эшалоны з вайсковай тэхнікай

У Беларусь прыбыў яшчэ адзін эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай

Эшалон з расійскімі ЗРК «Тор» у Беларусі знялі на відэа

З Кубані пад Баранавічы перакідаюць ЗРК «Тор»

Разам з расійскімі вайскоўцамі ў Беларусь завозяць і боепрыпасы з Далёкага Усходу

Nashaniva.com