Назвалі самую папулярную цацку ў Беларусі

Сталі вядомыя самыя папулярныя цацкі ў розных краінах. Такое даследаванне правяла каманда TheToyZone. Для гэтага склалі вялікі спіс цацак і гульняў і прасачылі, колькі разоў яны «гугліліся» ў 161 краіне, у тым ліку і ў Беларусі.

18.12.2022 / 17:10

Паводле гэтага рэйтынгу, самай папулярнай цацкай у Беларусі стала маса для лепкі Play-Doh. Гэта аналаг пластыліну, але з экалагічных матэрыялаў, які не ліпне да рук і не пакідае тлустых слядоў.

Такія ж інтарэсы — у літоўцаў і ўкраінцаў. У той жа час у Расіі на першае месца выйшла настольная гульня Cluedo.

Летась у аналагічным рэйтынгу ў Беларусі перамогу атрымала гульнявая кансоль XBOX SERIES S. 

Nashaniva.com