Украінскі кот-блогер Сцяпан вярнуўся дадому ў Харкаў на Паўночную Салтоўку — самую пацярпелую ад абстрэлаў частку горада

Пра гэта паведамляецца ў суботу, 17 снежня, на яго старонцы ў інстаграме.

18.12.2022 / 09:34

На здымку кот пазіруе на канапе ў пакоі на фоне акна. «Я дома», — гаворыцца ў каментары пад фота.

Старонку Сцяпана вядуць харкаўчане. Да вайны яны жылі на Паўночнай Салтоўцы. Пасля нападу РФ на Украіну кот-блогер разам з гаспадарамі пераехаў у Францыю.

У Instagram таксама з'явілася відэа, як Сцяпан едзе ў Харкаў.

Nashaniva.com